21 красавіка
Класная работа
Тэма: Прыметнік як часціна мовы
Мэта: пазнаёмімся з новай часцінай мовы - прыметнікам.
План
1. Паўтарэнне.
- Паўтары правілы і адкажы на пытанні:
-Што такое назоўнік?
-Як вызначыць лік назоўнікаў?
Як вызначыць род назоўнікаў
2. Новая тэма.
- Практ. 132 стар.78
Уважліва прачытай спалучэнні слоў і дапоўні іх назоўнікамі.
-Вусна пастаў пытанні да назоўнікаў. Да слоў- назваў прымет прадметаў.
Уважліва прачытай правіла на стар. 79
- Запомні! Прыметнікі- гэта словы. якія абазначаюць прыметы прадметаў і адказваюць на пытанні які? якая? якое? якія?
Разбяры практ.133 і вызнач
- з якой часцінай мовы звязваюцца прыметнікі?
-якімі членамі сказа яны бываюць?
3. Замацаванне ведаў
- Прачытай "Завяжы вузялок!" с. 79 (падручнік)
- Выканай пр. 135 (запішы 3 сказы на выбар ).
Чакаю фотаздымкі выкананага практыкавання.
- Выканай пр. 136 (пісьмова).
Запішы ў слоўнік слоўнікавае слова (пастаў націск, падкрэслі арфаграму) і запомні яго.
4. Праверка ведаў
-З якой часцінай мовы пазнаёміліся?
-Што такое прыметнік?
-Прывядзі прыклады прыметнікаў.
-З якой часцінай мовы "сябруе?
5. Дамашняе заданне
Пр. 138, вывучы правіла с.79
23 красавіка
Тэма: Змяненне прыметнікаў па родах.
Мэта: навучыцца вызначаць род прыметнікаў.
1) Паўтары, якія словы з'яўляюцца прыметнікамі?
Выканай заданне:
2) Вывучэнне новай тэмы:
а) Практ. 139. стар.82 Запішы словазлучэнні з прыметнікамі прыгожы і вялікі.
Выдзялі канчаткі прыметнікаў. Вызнач род назоўнікаў, да якіх яны адносяцца.
б)Прачытай правіла на стар. 83.
в) Разгледзь табліцу з практ. 140. Адкажы на пытанні.
г) С. 84, практ. 141. Выканай заданне па ўзору.
Помні: спачатку вызнач род назоўніка, у тым жа родзе будзе і прыметнік!
5 Практ. 142 Вусна знайдзі прыметнікі, вызнач іх род, назаві канчаткі.
Дамашняе заданне
С. 85, пр. 144, правіла на с.83.
24 красавіка
Тэма: Змяненне прыметнікаў па родах.
Мэта: замацоўваць уменне вызначаць род прыметнікаў.
Замацаванне вывучанага:
1) Прак. 146 (вусна)
Прачытай спалучэнні слоў. Вызнач род прыметнікаў і іх канчаткі.
Помні: спачатку вызнач род назоўніка, у тым жа родзе будзе і прыметнік!
2) Прак. 147.(вусна) Карыстаючыся падказкай, растлумач, як вызначыць род прыметнікаў у практыкаванні.
3)Прак. 150. Спішы, замяняючы прыметнікі антонімамі (глядзі словы для даведкі).
Запішы слоўнікавае слова. Пастаў націск, падкрэслі арфаграмы, запомні яго напісанне. Запішы слова ў слоўнік.
4)Практ.151
Выпішы прыметнікі разам з назоўнікамі, да якіх яны адносяцца. Выдзялі канчаткі прыметнікаў. Вызнач іх род.
Дамашняе заданне
Стар. 90, прак. 154. паўтары слоўнікавыя словы
Правер сябе:
30 красавіка
Тэма: Змяненне прыметнікаў па ліках. Стар. 90 - 93
Мэта: навучыцца вызначаць лік прыметнікаў.
Паўтары правіла:
1). Якія словы называюцца прыметнікамі? Стар. 79.
2) Як вызначыць род прыметніка? Стар. 83.
3) Вусна выканай прак. 153 і вызнач род прыметнікаў.
Новая тэма
1) Вусна адкажы на пытанні прак. 155.
2) Прачытай правіла на стар.91.
Пераклад : па ліках - в рус. яз.: по числам.
3) Выканай прак. 156.
Запомні: у прыметніках множнага ліку род не вызначаецца!
4) Выканай прак. 157.
Дамашнее заданне
Стар. 93, практ. 161, правіла на с.91.
30 красавіка
Тэма: Пераказ "Зоркі ў траве". Стар. 94 -95.
Мэта: навучыцца вусна пераказваць тэкст па плане і прапанаваным словам.
План работы:
1) Прак. 162. (вусна) Прачытай тэкст. Якая пара года апісваецца?
Прачытай словы і іх значэнні ў слоўніку ўнізе.
Знайдзі апісанне вясновага лесу. Каго нагадваюць дрэвы? З чым параўноўваюцца незабудкі? На колькі частак можна падзяліць тэкст?
2) Прак. 163. Прачытай план тэксту. Перастаў пункты плана так, каб яны адпавядалі тэксту. Запішы выпраўлены план.
3) Перачытай яшчэ раз тэкст з прак. 162 "Зоркі ў траве".
4) Прак. 164 (вусна). Перакажы тэкст па плане. Выкарыстоўвай прапанаваныя словы і спалучэнні слоў.
Дамашняе заданне
Прак. 165. Вусна перакажы тэкст "Зоркі ў траве" па плане і апорным словам з прак. 164 сваім бацькам.
5 мая
Тэма: Дзяслоў як часціна мовы
Мэта: пазнаёмішся з дзеясловам, навучышся знаходзіць дзеяслоў ў сказах.
План работы:
2)Закончы сказы:
- Я ўжо ведаю часціны мовы ....... і .........
- Назоўнік - гэта .........., якія адказваюць .......... і абазначаюць......
- Прыметнік - гэта часціна мовы, якая .......
3) Выканай вусна пр.166 с. 96
4) Прачытай правілы. Запомні (с. 96)
5) Выканай практыкаванне 167 с.97
Вывучы: "Завяжы вузялок"
6) Выканай практыкаванне 168 на с. 97

7) Пр. 171 с.98. Запішы слоўнікавае слова ў слоўнік, пастаў націск, вылучы арфаграмы. Запомні яго напісанне.
Дамашняе заданне
пр. 170 с 98 прав. с.96, 97, сл.
7 мая
Тэма: Кантрольная работа па тэмах "Назоўнік. Прыметнік".
Мэта: правесці кантроль ведаў па дадзеных тэмах.
Паўтары правілы пра назоўнік на стар.48, 53, 61.
Паўтары правілы пра прыметнік на стар. 79, 83, 91.
Заданні:
1) Запішы назоўнікі ў тры слупкі: у першы слупок - назоўнікі м. р., у другі - назоўнікі ж.р., у трэці - н.р.
Лес, воблака, бяроза, восень, лета, вечар.
2) Спішы назоўнікі, абазнач іх лік і род.
Дарога, вучань, ластаўкі, возера.
3) Запішы словы ў два слупкі, у першы слупок - назоўнікі, у другі - прыметнікі.
Цішыня, халодная, ціхі, вясна, веснавое, холад.
4) Утвары словазлучэнні з прыметнікам белы і назоўнікамі. Запішы атрыманныя словазлучэнні, абазнач канчаткі прыметнікаў.
(Белы) голуб, папера, адзенне, кветкі.
5) Спішы сказы, падкрэслі ў іх прыметнікі. Абазнач іх лік, а ў адзіночным ліку яшчэ і род.
Навокал стаяла глыбокая цішыня. Толькі зрэдку патрэсквалі пад нагамі сухія галінкі.
Буду рада, калі выкананыя работы адправіце мне на вайбер.
8 мая
Тэма: Адзіночны і множны лік дзеясловаў. Стар.101 - 104.
Мэта:навучыцца вызначаць лік дзеясловаў.
1) Успомні правіла, што такое дзеяслоў.
3) Прак. 176 (вусна) і прачытай правіла на стар.101.
4) Прак. 177. Спішы першую частку, дапаўняючы сказы дзеясловамі ў патрэбнай форме.
5) Прак. 180 (вусна).
6)Запішы слоўнікавае слова (с.103). Пастаў націск, падкрэслі арфаграмы. Запішы слова ў слоўнік і запомні яго напісанне.
7)Практ. 182 с.104 Запішы прыказкі, вызначы лік дзеясловаў.
Дамашняе заданне
Правіла на стар. 101, прак. 183.
12 мая
Тэма: Час дзеясловаў. Стар. 105 - 108.
Мэта: навучыцца вызначаць час дзеясловаў.
1) Успомні правіла, што такое дзеяслоў на стар.96. Якім членам сказа з'яўляюцца дзеясловы на стар.97. Як могуць змяняцца дзеясловы на стар. 101.
2 Час - пераклад на рускую мову - время.
4 Вусна выканай прак. 184,
5 Прачытай правіла на стар. 105.
6 Выканай вусна прак. 185 і 186.
7 Прак. 187. Знайдзі дзеясловы, вызнач іх час. Паставь дзеясловы ў форму цяперашняга часу. Запішы тэкст, які атрымаўся.
Дамашняе заданне
Правіла на стар. 105, прак. 189, падрыхтуйся да слоўнікавага дыктанту.
14 мая
Тэма: Час дзеясловаў. Замацаванне. Стар.108-110.
Мэта: Замацоўваць уменне вызначаць час і лік дзеясловаў.
1)Паўтары правілы на стар. 96, 97, 101, 105.
3) Прак. 190. Выпішы дзеясловы ў тры слупкі.
4)Прак.192. У кожнай групе запішы толькі тыя дзеясловы, якія падыходзяць па часу, напісаннаму ў правым слупку.
5) Прак. 193. Спісаць. Вызначыць час і лік дзеясловаў.
6) Слоўнікавы дыктант.
Запішы 10 слоўнікавых слоў пад дыктоўку дарослых. Правер сябе па слоўніку.
Дамашняе заданне
Стар.110, прак. 194.
15 мая
Тэма: Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах. Стар. 111 - 115.
Мэта: навучыцца вызначаць род дзеясловаў прошлага часу.
2) Пр.197. Утвары ўсе формы дзеясловаў прошлага часу па ўзоры. Выдзялі суфіксы і абазнач канчаткі дзеясловаў прошлага часу.
3) Пр.198 (вусна).
4) Пр. 199. Выпішы дзеясловы прошлага часу. Вызнач іх лік і род, выдзелі суфіксы.
Дамашняе заданне
Правіла с. 112, прак. 200.
19 мая
Тэма: Кантрольны дыктант з граматычным заданнем.
1) Запішы пад дыктоўку бацькоў тэкст з пр.190.
2) Запішы яшчэ раз другі сказ: "З каласкоў сыпаўся жоўты пылок." і выканай заданні.
- Падкрэслі ў сказе галоўныя члены - дзейнік і выказнік.
- Выпішы з сказа назоўнікі, абазнач іх лік і род.
- Разбяры па саставу слова "каласкоў". (прыстаўка, корань, суфікс, канчатак)
21 мая
Тэма: Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах. Замацаванне. Стар. 115 - 118.
Мэта: замацоўваць уменне вызначаць час, лік і род дзеясловаў.
1) Пр. 201.
2)Пр. 202 (вусна).
3) Пр. 205 (вусна).
4) Пр. 206.
Дамашняе заданне
Стар. 118, пр.207.
22 мая
Тэма: Правапіс не з дзеясловамі. Стар.119 - 123.
Мэта: навучыцца пісаць не з дзеясловамі.
2) Прачытай правіла на стар. 119 і запомні яго.
3) Пр. 209 стар. 119. Запішы любыя 2парады.
4)Пр.212 стар 121
5) Пр.213 стар.121
Дамашняе заданне
Пр.217 стар,123, ПРАВ. стар.119
26 мая
Тэма: Замацаванне па тэме "Часціны мовы". Стар. 123 - 135.
Мэта: Замацаваць уменне вызначаць часіны мовы.
Арфаграфічная размінка:
1) Паўтары правілы, якія словы называюцца назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам. Стар. 48, 79, 96.
2) Пр. 218. Запішы словы ў тры слупкі: назоўнік, прыметнік, дзеяслоў.
3) Пр. 219. Знайдзі адно лішняе слова ў кожным радзе. Запішы астатнія словы.
Падказка: звяртай ўвагу на род, лік, час слоў.
4) Пр. 220, 221 (вусна).
Дамашняе заданне
Стар. 125 прак. 222. Адказаць на пытанні 1 - 10.